Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:07 ]  Украінская апазыцыя рыхтуецца да акцыі пратэсту


КІЕЎ. Украінская апазыцыйная партыя “Бацькіўшчына”, якой кіруе былы віцэ-прэм’ер Юлія Цімашэнка, абвінаваціла ўлады ў цкаваньні яе прыхільнікаў напярэдадні агульнанацыянальнага антыўрадавага пратэсту. У адмысловай заяве партыі гаворыцца, што апошнімі днямі супрацоўнікі міліцыі і пракуратуры затрымалі і дапыталі больш за 700 актывістаў апазыцыі па ўсёй Украіне. Акцыя пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Леаніда Кучмы прызначаная на панядзелак. Яна прымеркаваная да другой гадавіны зьнікненьня журналіста Георгія Гангадзэ.
XS
SM
MD
LG