Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:58 ]  Міжнародныя сілы бясьпекі ў Афганістане не пашырацца


НЬЮ-ЁРК. Прэзыдэнту Афганістану Хаміду Карзаю не ўдалося дамагчыся пашырэньня зоны дзеяньня міжнародных сілаў бясьпекі па-за межы Кабулу. Карзай і генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікалі да пашырэньня мандату сілаў бясьпекі на закрытай сустрэчы з прадстаўнікамі суседніх з Афганістанам краінаў, а таксама Расеі і Злучаных Штатаў. Удзельнікі сустрэчы выказалі неспакой у сувязі са станам бясьпекі ў Афганістане, аднак не далі ніякіх абяцаньняў што да пашырэньня зоны дзеяньня сілаў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG