Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:40 ]  Эўразьвяз папярэдзіў Расею ў справе Грузіі


ААН. Сёньня Эўрапэйскі зьвяз папряэдзіў Расею пра недапушчальнасьць аднабаковай вайсковай акцыі супраць Грузіі, адначасова заклікаўшы Тбілісі апанаваць сітуацыю ў Панкіскай цясьніне. Учора Грузія афіцыйна адказала на ўльтыматум прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна - альбо пазбавіцца ад чачэнскіх незалежнікаў, якія занаходзяцца ў Панкіскай цясьніне, альбо лічыцца з магчымасьцю расейскай вайсковй акцыі. Грузінскі бок назваў расейсікя прапановы “пагрозай агрэсіі” ды заклікаў Маскву ўстрымацца ад захадаў, якія маглі б прывесьці да разбурэньняў ды чалавечых ахвяраў. У лісьце да Уладзімера Пуціна, прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзэ абвінаваціў Расею ў спробе ператварыць Грузію ў ворага.
XS
SM
MD
LG