Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:38 ]  Арыштаваны адзін з удзельнікаў падрыхтоўкі тэрарыстычных замахаў супраць ЗША


ВАШЫНГТОН. У Пакістане арыштаваны грамадзянін Йемену Рамзі Бінашліб, які, як мяркуецца, браў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы тэрарыстычных замахаў супраць ЗША летась 11 верасьня. Пра падрабязнасьці апэрацыі не паведамляецца. Напярэдадні ў інтэрвію тэлеканалу “Аль-Джазіра” Бінашліб заявіў, што хацеў узяць удзел у захопе самалётаў 11 верасьня, аднак ня змог трапіць у Злучаныя Штаты з-за клопатаў з візай . Лічыцца, што арыштаваны некаторы час жыў у Гамбуругу ў адной кватэры з Махамэдам Атой, які, як мяркуецца, быў лідарам тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG