Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:35 ]  Марш пратэсту ўкраінскае апазыцыі адбудзецца, нягледзячы на забарону суду


Кіеў. Адзін зь лідэраў украінскае апазыцыі, кіраўнік партыі УНА-УНСО Андрый Шкіль заявіў, што заплянаваны на панядзелак марш пратэсту апазыцыі адбудзецца, ня гледзячы на забарону суду. Учора суд забараніў апазыцыйным партыям праводзіць маніфэстацыю ў цэнтры ўкраінскай сталіцы. Суд прапанаваў правесьці марш па-за межамі горада. Акцыі пратэсту апазыцыі будуць праходзіць пад лёзунгам адстаўкі прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы.
XS
SM
MD
LG