Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:25 ]  АБСЭ заклікала Расею ды Грузію спыніць эскаляцыю напружанасьці


Ню-Ёрк. Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе заклікала Расею і Грузію спыніць эскаляцыю напружанасьці з-за прысутнасьці чачэнскіх сэпаратыстаў на грузінскай тэрыторыі. Старшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Партугаліі Антоніё Мартыньш Да Круж заявіў, што арганізацыя выступіла зь ініцыятывай кансультацыяў паміж дзьвюма краінамі. Расейскі прэзыдэнт Пуцін выступіў у сераду з пагрозай вайсковай акцыі супраць Грузіі, калі чачэнскія ваўянікі тэрмінова ня будуць выдаленыя зь яе тэрыторыі. Крамлёўскае кіраўніцтва называе Панкіскую цясьніну ў Грузіі гняздом міжнароднага тэрарызму. Тбілісі адхіляе гэтыя абвінавачаньні. Сёнья ў Маскве група праваабаронцаў, сярод якіх ёсьць ўдава акадэміка Андрэя Сахарава Алена Бонэр – выступіла зь перасьцярогай, што ўварваньне ў Грузію можа стаць поўнай катастрофай для Расеі і справакаваць канфлікт на ўсёй тэрыторыі Паўночнага Каўказу.
XS
SM
MD
LG