Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:55 ]  Пуцін у лісьце да ААН: Расея можа заатакаваць Панкіскую цясьніну


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін накіраваў ліст сябрам Рады бясьпекі ААН а таксама гэнэральнаму сакратару гэтай арганізацыі Кофі Анану, у якім гаворыцца, што Расея гатовая распачаць вайсковую акцыю, калі Грузія ня зможа зьнішчыць чачэнскіх незалежнікаў, якія знаходзяцца ў Панкіскай цясьніне. Паводле расейскага міністра абароны Сяргея Інванова, дэталёвыя пляны атакаў будуць прадстаўленыя Пуціну ў бліжэйшым часе. Грузінскі парлямант сабраўся сёньня на надзвычайнае паседжаньне ды заклікаў ААН, НАТО ды Эўрапэйскі зьвяз зрабіць рэальныя захады, каб дапамагчы Грузіі пазьбегнуць вайсковай агрэсіі.
XS
SM
MD
LG