Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:53 ]  Эўрапейскія лідэры вітаюць плян Буша


ААН. Эўрапейскія лідэры віталі плян Джорджа Буша, які прадугледжвае супрацоўніцтва з ААН , каб запабегчы стварэньню праз Багдад зброі масавага зьнішчэньня. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Строў назваў прамову Буша “моцнай”. Прэзыдэнт Літвы Валас Адамкус заклікаў удзельнікаў Генэральнай Асамблеі ААН да рашучых дзеяньняў дзеля таго, каб прымусіць Ірак дазволіць поўную вайсковую інспэкцыю ягоных аб’ектаў. Адамкус сказаў, што спрэчкі вакол Іраку зьяўляюцца выпрабаваньнем дзеля міжнароднай салідарнасьці. Прэзыдэнт Латвіі Вайра Вікэ-Фрэйбэрга таксама вітала намаганьні Злучаных Штатаў прыцягнуць міжнародную супольнасьць да вырашэньня праблемы Іраку.
XS
SM
MD
LG