Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:02 ]  Буш заклікаў ААН падтрымаць ЗША і адхіліць ад улады Хусэйна


НЬЮ-ЁРК. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сёньня заклікаў Арганізацыю Аб”еднаных Нацыяў падтрымаць ЗША і адхіліць ад улады Садама Хусэйна, бо ірацкі рэжым, парушаючы рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, распрацоўвае зброю масавага зьнішчэньня. Выступаючы на сэсіі Генэральнай Асабмлеі ААН, Буш заявіў: “Мы ня можам сядзець склаўшы рукі, калі зьбіраецца пагроза. Мы мусім стаць на абарону нашай бясьпекі і неадменных правоў і надзеяў чаалвецтва. Паводле традыцыі і паводле выбару Злучаныя Штаты зоймуць гэтую пазыцыю, і вы, дэлегаты Аб”еднаных Нацыяў, таксама маеце паўнамоцтва заняць гэтую пазыцыю”. Буш зазначыў, што падтрымаўшы дзеяньні супраць Іраку, ААН апраўдае мэты, зь якімі яна была заснаваная.
XS
SM
MD
LG