Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:49 ]  У Расеі разьвязаная “шырокая антыкаталіцкая кампанія”


МАСКВА. Каталіцкі архібіскуп Масквы Тадэвуш Кандрусевіч сёньня асудзіў нядаўнюю адмову расейскіх уладаў пусьціць у краіну двух каталіцкіх сьвятароў. Паводле Кандрусевіча, у Расеі разьвязаная “шырокая антыкаталіцкая кампанія”. Такім чынам за апошнія паўгода былі выгнаныя з Расеі або ня пушчаныя ў яе ўжо пяць каталіцкіх сьвятароў. Масква не падала ў гэтай справе Ватыкану ніякіх афіцыйных тлумачэньняў.
XS
SM
MD
LG