Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:20 ]  Шэварнадзэ сустрэнецца з сябрамі Рады бясьпекі Грузіі ў справе заяваў Пуціна


ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзэ сустрэнецца сёньня з сябрамі Рады Бясьпекі гэтай краіны. Сустрэча адбудзецца пасьля таго, як прэзыдэнт Расеі заявіў, што можа накіраваць войска ў Панкіскую цясьніну. Ўладзімер Пуцін сказаў учора, што Расея пакідае за сабой права на самаабарону ў выпадку, калі Грузія ня пакладзе канец "перапраўкам бандытаў" праз мяжу з Чанёй. Пры гэтым Пуцін спаслаўся на 51-ы артыкул статуту ААН аб праве на калектыўную, альбо самастойную абарону. Расейскі лідар даручыў Гэнэральнаму штабу распрацаваць плян вайсковай апэрацыі ў Панкіскай цясьніне. Расея патрабуе, каб Грузія выдаліла з Панкіскай цясьніны чачэнскіх незалежнікаў.
XS
SM
MD
LG