Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:57 ]  Аўстрыйскімі правымі будзе зноў кіраваць Гайдр


ВЕНА. Аўстрыйскі палітык правага накірунку Ёрг Гайдр быў зноў намінаваны на пасаду лідэра "Партыі свабоды". Зараз Ёрг Гайдар зьяўляецца губэрнатарам адной з аўстрыйскіх правінцыяў. Больш за два гады таму ён мусіў пакінуць пасаду кіраўніка "Партыі Свабоды", каб ягоная палітычная арганізацыя мела магчымасьць ўвайсьці ва ўрадавую кааліцыю. Мяркуецца, што Ёрг Гайдр, вядомы апанэнт пашырэньня Эўразьвязу, будзе канчаткова абраны лідэрам партыі напрыканцы верасьня. На наступным тыдні аўстрыйскі парлямант будзе прызначаць дату датэрміновых парляманцкіх выбараў. Правядзеньне гэтых выбараў стала непазьбежным пасьля таго, як урадавую кааліцыю пакінулі сябры Партыі Свабоды.
XS
SM
MD
LG