Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:19 ]  У сьвеце адбываюцца цырымоніі, прысьвечаныя першай гадавіне са дня тэрарыстычнага нападу на Злучаныя Штаты.


Урачыстыя цырымоніі, прысьвечаныя першай гадавіне са дня тэрарыстычнага нападу на Ўсясьветны гандлёвы цэнтар, адбыліся ва Ўзбэкістане ды Кыргыстане. Гэтыя краіны прадставілі свае воінскія базы сілам саюзьнікаў, якія змагаюцца супраць міжнароднага тэрарызму. У цэлым сьвеце сёньня былі прынятыя дадатковыя меры бясьпекі. Былі зачыненыя амэрыканскія амбасады ў Малайзіі, Інданэзіі, Вьетнаме, Пакістане, Таджыкістане ды Камбоджы. Значна большая, чым звычайна, колькасьць узброеных ахоўнікаў працавала ў адным з самых вялікіх будынкаў у сьвеце – вежах-блізьнятах у Куала-Лумпур.
XS
SM
MD
LG