Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:40 ]  ЗША рыхтуюцца да гадавіны трагэдыі 11 верасьня


ВАШЫНГТОН. Мільёны амэрыканцаў ушануюць сёньня памяць ахвяраў тэрарэстычных замахаў 11 верасьня. Прэзыдэнт Джордж Буш наведае Ню-Ёрк, Пэнтагон і Пэнсільванію – гарады, дзе ў выніку замахаў былі забітыя больш за 3 000 асобаў. Напярэдадні гадавіны тых трагічных падзеяў, у краіне зьдзейсьненыя дадатковыя захады ў справе бясьпекі. Міністар абароны ЗША Данальд Рамсфэльд загадаў усталяваць у ваколіцах Вашынгтону ўстаноўкі з баявымі ракетамі клясы “зямля- паветра”. Міністар юстыцыі Джон Эшкрафт заклікаў грамадзянаў да пільнасьці ды заявіў, што найбольш верагоднымі аб’ектамі тэрарыстычных нападаў могуць стаць амэрыканскія аб’екты, якія знаходзяцца па-за межамі краіны. Усе ваенныя базы ЗША – у стане поўнай гатовасьці. У часе наведваньня амбасады Афганістану, прэзыдэнт ЗША Джлрдж Буш заявіў, што ён не асьцерагаецца тэрарэстычных замахаў у самой Амэрыцы.
XS
SM
MD
LG