Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:44 ]  Сёньня пройдзе новы раўнд ізраільска-палестынскіх перамоваў


РАМАЛА. Заканадаўчы сход Палестынскае аўтаноміі адклаў галасаваньне ў справе даверу новаму габінэту, сфармаванаму Ясірам Арафатам у чэрвені. Кіраўнік аўтаноміі Ясір Арафат – пад ціскам Злучаных Штатаў і Йзраілю – прапанаваў правесьці рэформу палестынскай адміністрацыі, якую абвінавачваюць у хабарніцтве і сувязях з тэрарыстычнымі групоўкамі. Заўтра абмеркаваньне працягнецца. Сёньня ж увечары пройдзе новы раўнд ізраільска-палестынскіх перамоваў. Палестынскую дэлегацыю ўзначальвае вядомы прадстаўнік кіраўніцтва Аўтаноміі Саэб Эракат, а ізраільскую – міністар замежных справаў Шымон Пэрас.
XS
SM
MD
LG