Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:50 ]  Кабул адрынае паведамленьні пра баі ў месьце Хост


КАБУЛ. Афіцыйны Кабул адрынае сёньняшнія паведамленьні пра баі ў паўдзённа-ўсходнім Афганістане паміж урадавым войскам і аддзеламі Падшы Хана Задрана. Задран цьвердзіць, што ягоныя сілы працягваюць наступ на сталіцу правінцыі Хост, адкуль у нядзелю яго выгнала ўрадавае войска. Пра баі паведамілі карэспандэнты некаторых заходніх агэнстваў, але наш тамтэйшы карэспандэнт гэтай інфармацыі не пацьвярджае. Вайсковае кіраўніцтва ЗША ў рэгіёне папярэдзіла Задрана, што ягоныя дзеяньні перашкаджаюць антытэрарыстычнай апэрацыі. Сёньня ж у Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выступіць у пасольстве Афганістану ў сувязі з гадавінай тэрактаў 11 верасьня і вызваленьня Афганістану ад рэжыму талібаў.
XS
SM
MD
LG