Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:36 ]  Дэманстрантаў ня пусьцяць у Бішкек


БІШКЕК. Прам’ер-міністар Кыргыстану Мікалай Танаеў паведаміў, што ўлады заблякуюць марш пратэсту, удзельнікі якога цягам некалькіх дзён ідуць з паўднёвай часткі краіны, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Аскара Акаева. Мікалай Тунаеў заявіў, што ўдзельнікаў акцыі ня пусьцяць у Бішкек, але сіла супраць іх таксама ня будзе ўжытая. Паводле прадстаўніка службы бясьпекі краіны, калі дэманстранты ўвойдуць у сталіцу, там будуць магчымыя правакацыі, якія могуць прывесьці да праліцьця крыві. Цяпер удзельнікі маршу пратэсту знаходзяцца каля места Каракул, гэта за 370 кілямэтраў ад Бішкеку.
XS
SM
MD
LG