Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:35 ]  Арафат скрытыкаваны палестынскімі і ізраільскімі лідарамі


РАМАЛА. Палестынскія і ізраільскія палітыкі скрытыкавалі ўчарашні зварот Ясіра Арафата да парляманту, які сабраўся ўпершыню за апошнія два гады. Паводле ізраільскага боку, у часе прамовы, Арафат не заклікаў палестынцаў наўпрост да спыненьня тэрарэстычных замахаў супраць Ізраілю. У той жа час, лідар палестынскай экстрэмісцкай групоўкі “Хамас” Ісмаіл Абу Шанаб абвінаваціў Арафата ў тым, што ў часе прамовы ён не падаў акрэсьленага шляху змаганьня з ізраільскай вайсковай агрэсіяй. Некаторыя палестынскія парлямэнтары выказалі незадаволенасьць з нагоды таго, што Ясір Арафат не прадставіў у Парялманце кандыдатуры новых сяброў кабінету міністраў, а таксама не прапанаваў тэрміну будучых парляманцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG