Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:43 ]  Пачалася першая за апошнія два гады сэсія заканадаўчага сходу палестынскай аўтаноміі


Ерусалім. У горадзе Рамаллах на Заходнім беразе Ярдану сёньня пачынаецца сэсыя заканадаўчага сходу палестынскай аўтаноміі, якая не зьбіралася апошнія два гады, з пачатку цяперашняга палестына-ізраільскага канфлікту. Учора ўлады Ізраілю не дапусьцілі ў Рамаллах 12 дэпутатаў сходу з сэктара Газа, абвінаваціўшы іх у сувязях з тэрарыстамі. Выступаючы на сэсыі палестынскі лідэр Ясір Арафат заявіў, што асуджае акты тэрору ў адносінах да цывільных ізраільцянаў. Паводле Арафата палестынцы выступаюць супраць любых формаў тэрарызму, у тым ліку і ўрадавага, бо самі з’яўляюцца ахвярамі тэрору. Палестынскі лідэр заявіў, што гатовы сыйсьці ў адстаўку – калі яму знойдуць годную замену. Сёньня ізраільскія танкі ўвайшлі ў шэраг палестынскіх паселішчаў і лягераў уцекачоў у сэктары Газа. У перастрэлцы былі параненыя ня меньш як трое палестынцаў. Сёньняшняя апэрацыя стала адказам на мінаметны абстрэл габрэйскіх паселішчаў.
XS
SM
MD
LG