Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:38 ]  Новыя ініцыятывы ў дачыненьні да Іраку


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і прэм’ер-міністар Велікабрытаніі Тоні Блэр гатовыя даць Іраку апошні шанец. Прэзыдэнт Францыя Жак Шырак вылучыў новую ініцыятыву па ірацкім пытаньні. Ён прапаноўвае даць Багдаду 3 тыдні, каб экспэрты ААН буз ніякіх папярэдніх умоваў маглі пачаць інспэкцыі ваеных аб’ектаў Іраку. У адваротным выпадку ААН пачне абмяркоўваць рэзалюцыю, якая дазваляе ўжыць сілу супраць рэжыму Садама Гусэйна. Урад ЗША ацаніў гэтую ініцыятыву Парыжу, як спробу ўзмацніць рэзалюцыі ААН, што патрабуюць вызваліць Ірак ад любой зброі масавага зьнішчэньня. Японія і Аўстралія падтрымалі меркаваньне Нямеччыны і Расеі, паводле якіх ваеная апэрацыя супраць ІРаку, калі ў ёй узьнікне патрэба, мусіць атрымаць ухвалу рады бясьпекі ААН. Паводле паведамленьня лёнданскага інстытуту стратэгічных дасьледваньняў, у Іраку вядзецца інтэнсыўная распрацоўка ядзернай, хімічнай і біялягічнай зброі. Паводле словаў дырэктара інстытуту Джона Чыпмэна, калі Ірак здолее атрымаць узбагачаны уран, то стварэньні ім ядзернай зброі – справа некалькіх месяцаў.
XS
SM
MD
LG