Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:35 ]  Пачалася канфэрэнцыя АБСЭ на тэму: міжнародная антытэрарыстычная кампанія і захаваньне правоў чалавека


Варшава.Сёньня тут пачынаецца дзесяцідзённая канфэрэнцыя АБСЭ на тэму – міжнародная антытэрарыстычная кампанія і захаваньне правоў чалавека. Паводле старшыні аргкамітэту Іенса Гагена Эшэнэхэра ўлады шэрагу краінаў , у прыватнасьці, дзяржаваў Цэнтральнай Азіі выкарыстоўваюць лёзунг замаганьня з тэрарызмам для перасьледу іншадумцаў. Сярод тэмаў канфэрэнцыі – умацаваньне дэмакратычных інстытутаў, пашырэньне свабоды слова і сумленьня ў краінах-сябрах АБСЭ. У працы канфэрэнцыі бярэ ўдзел афіцыйная дэлегацыя Беларусі.
XS
SM
MD
LG