Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:01 ]  Заўтра гадавіна замаху на Шах Масуда. У Кабуле ўзмоцненая бясьпека


КАБУЛ. Афгаскія ўлады ўзмоцнілі сродкі бясьпекі ў сувязі з гадавінай замаху на Шах Масуда. Мяркуецца, што разам з сябрам Масуда, цяперашнім міністрам адукацыі Афганістану Юнусам Кануні заўтра ў цырымоніі на стадыёне ў сталіцы возьмуць удзел тысячы людзей. Міністр унутраных справаў Вардак паведаміў, што будуць ужытыя надзвычайныя сродкі бясьпекі. Шах Масуд быў лідэрам антыталібаўскага Паўночнага Альянсу. Ён загінуў 8 верасьня у выніку замаху, праўдападобна, арганізаванага тэрарыстамі зьвязанымі з Аль Кайдай.
XS
SM
MD
LG