Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:43 ]  Расейскія памежнікі ў Таджыкістане застрэлілі двух чалавек


ДУШАНБЭ. Сёньня расейскія памежнікі ў Таджыкістане застрэлілі двух чалавек ля таджыцка-афганскай мяжы і сканфіскавалі 17 кіляграмаў гашышу. Улады Таджыкістану паведамілі, што агулам расейскія памежнікі застрэлілі сёлета 39 чалавек, і пры гэтым сканфіскавалі тры з паловай тоны наркотыкаў, у тым ліку дзьве з паловай тоны гэраіну. Пераважная бальшыня наркотыкаў з Афганістану трапляе на рынкі Расеі і заходняй Эўропы. У адпаведнасьці зь міждзяржаўнай дамовай з 92-га году, 11 тысячаў расейскіх вайскоўцаў ахоўваюць мяжу паміж Таджыкістанам і Афганістанам.
XS
SM
MD
LG