Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:33 ]  Прэзыдэнт Макэдоніі спадзяецца на дэмакратычныя выбары


СКОП’Е. Прэзыдэнт Макэдоніі Барыс Трайкоўскі выказаў спадзяваньне, шо парляманцкія выбары, якія мусяць адбыцца 15 верасьня, будуць вольныя і дэмакратычныя. Правядзеньне выбараў прадугледжанае дамовай у справе урэгуляваньня этнічнага канфлікту ў Макэдоніі, якая была падпісаная ў жніўні мінулага году пасьля некалькіх месяцаў узброеных сутычак паміж урадавым войскам і альбанскімі незалежнікамі. Напярэдадні выбараў у Макэдоніі ўзрасла колькасьць гвалтоўных забойстваў. За апошнія некалькі тыдняў у гэтай краіне загінулі сама мала 20 чалавек.
XS
SM
MD
LG