Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:27 ]  Хамід Карзаі наведаў магілу вайскоўца Ахмада Шах Масуда


КАБУЛ. У суботу, Прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзаі наведаў магілу вядомага вайскоўца анты-талібанскай кааліцыі Ахмада Шах Масуда, які быў забіты год таму ў выніку замаху. Афганскі лідар упершыню пакінуў сталіцу краіны пасьля вяртаньня з Кандагару, дзе ў чацьвер супраць яго быў зьдзейсьнены тэрарэстычны замах. Хамід Карзаі заявіў, што апошні замах супраць яго магчыма зарганізавалі тыя самы ляюдзі, што год таму забілі Ахмада Шах Масуда. Між тым учора ў паўднёвых раёнах Афганістану адбыліся сутычкі паміж прадстаўнікамі розных плямёнаў, у часе якіх загінулі сама мала 7 чалавек, а 20 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG