Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:22 ]  Джордж Буш і Тоні Блэйр абмеркавалі сітуацыю вакол Іраку


КЭМП ДЭВІД, ЗША. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш і прам’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэйр заклікалі міжнародную супольнасьць стварыць міжнародную кааліцыю супраць рэжыму Садама Хусэйна. Буш і Блэйр абмеркавалі ў суботу вечарам сітуацыю вакол Іраку ў часе трохгадзіннага спатканьня ў рэзыдэнцыі амэрыканскага прэзыдэнта ў Кэмп-Дэвідзе што каля Вашынгтону. Прэзыдэнт ЗША яшчэ раз падкрэсьліў, што Садам Хусэйн нясе пагрозу міжнароднай бясьпецы. (Буш) “Садам Хусэйн гэта чалавек, які абяцаў пазбавіцца ад зброі масавага зьнішчэньня, цягам 11 гадоў ня выканаў свайго абяцаньня. Трэба абмеркаваць нашыя захады ў гэтай справе. Мы мусім вырашыць гэтую праблему дзеля будучых пакаленьняў. І ў гэтым сэнс усіх гэтых размоваў”. Тоні Блэйр заявіў, што сьвет павінен памятаць пра тое, што Ірак працягвае парушаць санкцыі ААН у справе зброі масавага зьнішчэньня. Ангельскі прам’ер-міністар сказаў таксама, што ЗША і Вялікая Брытанія ў хуткім часе прадставяць міжнароднай супольнасьці пераканаўчыя доказы таго, што Ірак назапашвае зброю масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG