Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:16 ]  У сутычках паміж двума афганскімі плямёнамі загінулі сем чалавек


(Пешавар) Прадстаўнікі двух варагуючых плямёнаў ўступілі сёньня ў сутыкненьні на поўдні Афганістану. Мяйсцовыя ўлады паведамляюць, што ў сутычках загінулі прынамсі 7 чалавек. Паводле афіцыйных зьвестак, сутыкненьні памж прадстаўнікамі плямёнаў Балкел і Сабару здарыліся ў 15 кілямэтрах ад гораду Хост. Лекар са шпіталю ў Хосьце паведаміў, што каля дваццаці чалавек з абодвух бакоў былі дастаўленыя з вагнястрэльнымі ранамі, трое зь іх – у крытычным стане. Правінцыя Хост на мяжы з Аўганістанам – асноўная тэрыторыя, дзе атрады ЗША праводзілі летась апэрацыю прачэсваньня ў пошуках тэрарыстаў Аль Каеды
XS
SM
MD
LG