Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:54 ]  Авіяцыя ЗША і Вялікай Брытаніі атакавалі цэлі на поўдні Іраку


(Вашынгтон) Баявыя самалёты ЗША і Вялікай Брытаніі атакавалі сёньня цэнтар вайсковага камандаваньня на поўдні Іраку. Цэнтральнае камандаваньне ЗША ў Тампе (штат Флёрыда) паведаміла, што гэта быў адказ на нядаўнія варожыя дзеяньні Іраку з зоне, забароненай для палётаў ірацкай авіяцыі. Гэты налёт адбыўся празь дзень пасьля таго, як міністэрства абароны ЗША абвергла паведамленьне брытанскіх медыяў аб тым, што звыш ста самалётаў атакавалі абарончыя збудаваньні на захадзе Іраку ў чацьвер. Паводле Пэнтагону, у вайсковай павкетранай апэрацыі ўдзельнічалі толькі 12 самалётаў, якія скінулі на цэлі 25 бомбаў
XS
SM
MD
LG