Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:44 ]  Ізраільскія вайскоўцы знайшлі ў Паласе Газа магутную бомбу


ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Сёньня падчас рэйду ў Паласе Газа ізраільскія вайскоўцы знайшлі і падарвалі магутную бомбу. Паводле прадстаўніка камандаваньня, бомба была схаваная ў сядзібе кіраванага Ясірам Арафатам руху «Фатах». Ізраільскія вайскоўцы таксама зьнішчылі чатыры фабрыкі, дзе, на іх думку, вырабляліся бомбы.
XS
SM
MD
LG