Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:43 ]  Хамід Карзай наведаў магілу Ахмэда Шаха Масуда


КАБУЛ. Афганскі прэзыдэнт Хамід Карзай наведаў сёньня магілу палявога камандзера Ахмэда Шаха Масуда, адзначыўшы гадавіну ягонага забойства. Разам з Карзаем магілу наведалі міністры абароны і замежных справаў Афганістану. 9 верасьня летась ваяўнікі «Аль-Каіды» забілі Масуда, прадставіўшыся яму як журналісты. Паводле Карзая, за нядаўняй спробай замаху на ягонае жыцьцё ў Кандагары могуць стаяць тыя самыя тэрарыстычныя групоўкі.
XS
SM
MD
LG