Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:29 ]  Дзьве асобы затрыманыя ў Нямеччыне па падазрэньні ў тэрарызме


ШТУТГАРТ. НЯМЕЧЧЫНА. Грамадзянін Нямеччыны турэцкага паходжаньня і ягоная сяброўка – грамадзянка ЗША, былі затрыманыя ўчора па падазрэньні ў падрыхтоўцы нападу на амэрыканскі вайсковы аб’ект, якое павінна было адбыцца 11 верасьня – у гадавіну тэрарэстычных замахаў у Ню-Ёрку і Вашынгтоне. Прадстаўнікі нямецкай паліцыі паведамляюць, што арыштаваныя трымалі ў сваёй кватэры каля 130 кіляграмаў хімічных рэчываў, зь якіх можна зрабіць выбуховыя прыстасаваньні а таксама некалькі самаробных бомбаў. Мяркуецца, што замах мог быць ськіраваны супраць амэрыканскай базы ў мястэчку Гайдэльбэрг. Арыштаваная працавала ў краме , якая знаходзіцца на тэрыторыі гэтай базы. Цяпер паліцыя высьвятляе, ці арыштаваныя працавалі самастойна, ці з’яўляюцца часткай тэрарэстычнай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG