Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:26 ]  Спроба замаху не паўплывае на пляны Хаміда Карзаі


КАБУЛ. Прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзаі заявіў, што апошні тэрарэстычны замах, у часе якога афганскага лідара спрабавалі забіць, не прывядзе да ягонай адстаўкі. (Карзаі)“Я ўжо тройчы праз гэта прайшоў у часе змаганьня з саветамі. Ці ж гэта спыніла тады нашую барадзьбу? Мой бацька быў заатакаваны ў Пакістане сябрамі Талібану і тэрарыстамі, мяне амаль не забілі ў правінцыі Урузган. Пасьля гэтага я таксама не спыніў змаганьне і не спыню. Я буду працягваць”. Міністар абароны Афганістану зваявіў, што чалавек, які спрабаваў забіць Карзаі, далучыўся да дзяржаўных узброеных сілаў каля 3-х тыдняў таму. У часе спробы замаху, ён быў забіты. Яшчэ 17 чалавек, якія падазраюцца ў сувязі з замахам, арыштаваныя. Паведамляецца, што замах у Кандагары ня быў зьвязаны з замахам у Кабуле, у часе якога загінулі 26 чалавек.
XS
SM
MD
LG