Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:24 ]  Джордж Буш працягвае кансультацыі ў справе Іраку


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш і ягоны галоўны хаўрусьнік – прам’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэйр сустрэнуцца сёньня каб абмеркаваць захады ў справе зьвяржэньня рэжыму ірацкага прэзыдэнта Саддама Хусэйна. Cустрэча і размова ў Кэмп Дэвідзе будзе апошняй з сэрыі кансультацыяў Джорджа Буша з лідарамі дзяржаваў, якія маюць права вета ў Радзе бясьпекі ААН. Учора амэрыканскі прэзыдэнт размаўляў праз тэлефон з кіраўнікамі Расеі, Францыі і Кітаю ў справе магчымай вайсковай апэрацыі супраць Іраку.Паводле паведамленьняў з Масквы, прэзыдэнт Пуцін мае сур’ёзныя сумненьні што да законнасьці выкарыстаньня сілы супраць Іраку з пункту гледжаньня міджнароднага заканадаўства. Прэсавая сакратарка прэзыдэнта Жака Шырака паведаміла, што ў размове з Бушам францускі лідар сказаў, што якая-заўгодна вайсковая акцыя супраць Іраку можа быць зьдзейсьненая толькі са згоды ААН.
XS
SM
MD
LG