Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:53 ]  Саюзная авіяцыя атакавала ўстаноўкі супрацьпаветранай абароны Іраку


БАГДАД. Прадстаўнікі ЗША і Велікабрытаніі пацьвердзілі, што ўчора саюзная авіяцыя атакавала ўстаноўкі супрацьпаветранай абароны Іраку. Амэрыканскі генерал Джон Роса паведаміў, што 12 самалётаў агулам скінулі 25 бомбаў у адказ на абстрэл з боку ірацкай артылерыі. Раней некаторыя СМІ паведамілі, што ў чатырохгадзіннай апэрацыі ўдзельнічалі каля 100 самалётаў. Прадстаўнік брытанскага міністэрства таксама сказаў, што апэрацыя была праведзеная "ў адказ на пагрозы з боку ірацкіх сілаў”, і што СМІ "перабольшваюць маштабы апэрацыі”. Кампанія Бі-Бі-Сі, а таксама газэта Дэйлі Тэлеграф выказалі думку, што падобная апэрацыя можа быць уступам да буйнамаштабнай вайны зь Іракам.
XS
SM
MD
LG