Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:46 ]  Сакратар Лігі Арабскіх дзяржаваў імкнецца прадухіліць ваенную апэрацыю супраць Іраку


КАІР. Сакратар Арабскай Лігі Амр Муса распачаў сёньня сваю паездку па Эўропе і Злучаных Штатах, каб прадухіліць ваенную аперацыю ЗША супраць Іраку. Арабскія краіны аднагалосна адкінулі амэрыканскі плян адхіленьня Гусэйна ад улады. Учора, Амр Муса заявіў, што “амэрыканская атака на Ірак адчыніць брамы пекла на Блізкім Усходзе”. Усе арабскія краіны адмовіліся любым чынам удзельнічаць у такой аперацыі. Муса мае намер узяць удзел у міжнароднай канфэрэнцыі ў Мілана, затым у эканамічным форуме ў Давосе, а таксама ў паседжаньні Генеральнай Асамблеі ААН у Нью Ёрку. Прэзыдэнт ЗША Буш зьбіраецца выступіць перад Генеральнай Асамблеяй і выкласьці амэрыканскую пазыцыю ў справе Іраку.
XS
SM
MD
LG