Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:42 ]  ФРГ падтрымвае ЗША, але ў вайне зь Іракам удзельнічаць ня будзе


БЭРЛІН. Канцлер ФРГ Гэрхард Шрэдэр выказаў салідарнасьць сваёй краіны з ЗША ў барацьбе з тэрарызмам. Аб гэтым гаворыцца ў адмысловым лісьце канцлера на адрас прэзыдэнта Буша. Тым ня менш, Шрэдэр выключыў любы удзел ФРГ у магчымай ваеннай аперацыі супраць Іраку. Раней нямецкі МЗС выклікаў амбасадара ЗША Дана Тоўтса для кансультацыяў у справе Іраку. Пасьля гэтага амэрыканскі амбасадар заявіў, што ён моцна сумняецца наконт нібыта блізкіх адносінаў паміж ФРГ і ЗША.
XS
SM
MD
LG