Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:38 ]  Белы Дом працягвае перамовы наконт магчымага нападу на Ірак


ЛЁНДАН.Сёньня прэзыдэнт ЗША правёў тэлефонныя размовы зь лідэрамі пастаянных сябраў Рады Бясьпекі ААН: Расеі, Францыі і Кітаю. Ён заклікаў іх падтрымаць плян адхіленьня ірацкага дыктатара Садама Гусэйна ад улады. Раней прэзыдэнт Расеі Пуцін заявіў брытанскаму прэм’еру, што ня бачыць падставаў для ўжыцьця сілы супраць Багдаду. Тоні Блэр,у сваю чаргу, заявіў, што ягоная краіна павінна быць гатовая заплаціць, як ён сказаў, даніну крыві, каб выканаць свае саюзьніцкія абавязацельствы ў дачыненьні да ЗША. Заўтра Блэр абмяркуе з прэзыдэнтам ЗША Бушам ў Кэмп Дэйвідзе далейшыя крокі ў справе Багдаду. Міністр замежных справаў Велікабрытаніі Джэк Строў дадаў, што цярплівасьць міжнароднай супольнасьці мае свае межы, і што трэба ўлічваць магчымасьць ваеннай аперацыі супраць Багдаду.
XS
SM
MD
LG