Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:26 ]  Сустрэча лідараў Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славаччыны


КРЫНІЦА. ПОЛЬША. Лідары краінаў Вышэграцкай групы, у якую ўваходзяць Польшча, Славаччына, Чэхія і Вугоршчына, заявілі, што рэфэрэндумы аб далучэньні іхных краінаў да Эўрапэйскага Зьвязу будуць праведзеныя паміж красавіком і чэрвенем наступнага году.Першы рэфэрэндум, хутчэй за ўсё, адбудзецца ў Вугоршчыне, бо там найбольшая колькасьць насельніцтва падтрымлівае далучэньне да аб'яднанай Эўропы. Як паведаміў прэм'ер-міністар Чэхіі Уладзімер Шпідла, па далучэньні да Эўрапэйскага зьвязу, супрацоўніцтва чатырох краінаў у межах Вышэграцкай групы будзе працягвацца.
XS
SM
MD
LG