Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:22 ]  Джордж Буш абмяркуе сітуацыю вакол Іраку з кіраўнікамі Францыі, Расеі і Кітаю


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж БУШ заявіў, што ірацкаму лідару Саддаму Хусэйну нельга дазваляць шантажаваць увесь сьвет зброяй масавага зьнішчэньня. Буш таксама сказаў, што зьвернецца да Кангрэсу з просьбай падтрымаць магчымы напад на Ірак, а сёньня абмяркуе сітуацыю вакол Іраку з кіраўнікамі Францыі, Расеі і Кітаю. У наступным тыдні, прэзыдэнт ЗША патлумачыць сваю палітыку адносна Іраку ўдзельнікам генеральнай ассамблеіі ААН у Ню Ёрку.
XS
SM
MD
LG