Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:20 ]  Няўданы замах на прэзыдэнта Афганістану


АФГАНІСТАН. У Кандагары быў здзейсьнены замах на прэзыдэнта Афганістану Хаміда Карзаі. Страляніна па аўтамабілі афганскага прэзідэнта адбылася ўсяго праз 4 гадзіны пасьля выбуху бомбы на кірмашы ў цэнтры Кабулу, у выніку якога загінулі сама мала 15 чалавек. Як паведаміў міністар замежных справаў Афганістану Абдула Абдула, страляніну распачаў невядомы чалавек у форме ахоўніка ў часе, калі Хамід Карзаі ехаў з эскортам недалёка ад рэзыдэнцыі кандагарскага губэрнатара. Афганскі прэзыдэнт не пацярпеў. Губэрнатар Кандагару паранены. Амэрыканскія спэцслужбы, якія ахоўваюць Карзаі, забілі замахоўцу. У выніку страляніны две асобы былі забітыя і адна параненая. Паводле апошніх зьвестак, кіраўніцтва Афганістану абвінаваціла ў абодвух учарашніх замахах сяброў тэрарэстычнай групоўкі Аль-Кайда. Між тым сёньня, дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл завіў, што тэрарэстычныя акты ў Афганістане ўмацоўваюць упэўненасьць Злучаных Штатаў у неабходнасьці барадзьбы з тэрарызмам ва ўсім сьвеце. З аналягічнымі заявамі выступілі прэзідэнт Францыі Жак Шырак і міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр.
XS
SM
MD
LG