Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:22 ]  Выбух у цэнтры Кабулу. Загінулі найменей 22 чалавекі.


КАБУЛ. У цэнтры сталiцы Афганiстану сёньня ўдзень прагрымеў моцны выбух. Заходнiя iнфармацыйныя агенцтвы паведамляюць пра шматлiкiя ахвяры. Паводле афганскай палiцыi, загiнулi найменей 22 чалавекi, дзесяткi параненыя. Выбух адбыўся на кiрмашы побач з будынкам мiнiстэрства iнфармацыi i культуры Афганiстану. Пра прычыны i падрабязнасьцi выбуху пакуль няма афiцыйных паведамленьняў.
XS
SM
MD
LG