Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:12 ]  Джордж Буш і Тоні Блэр у суботу абмяркуюць плян дзеяньняў адносна Іраку


ЛЁНДАН. Вялiкая Брытанiя i Злучаныя Штаты абмяркуюць у суботу плян наступных дзеяньняў адносна Іраку. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш i прэм’ер-мiнiстар Вялiкай Брытанii Тонi Блэр сустрэнуцца ў Кэмп-Дэвiдзе ля Вашынгтону. Сябра брытанскага кабiнэту мiнiстраў Робiн Кук адрынуў цьверджаньнi прэсы, што гэта будзе “самiт вайны”. У iнтэрвiю ВВС ён заявiў, што ваенны ўдар па Іраку зусiм не абавязковы. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у часе нарады зь лiдэрамi Кангрэсу запэўнiў, што апэрацыя супраць Іраку не пачнецца бяз згоды Кангрэсу i падтрымкi амэрыканскiх саюзьнiкаў. 12 верасьня Буш выступiць на Генэральнай асамблеi ААН з прамовай, у якой выкладзе пазыцыю ЗША адносна рэжыму Садама Хусэйна. За тыдзень, якi застаецца да ягонага выступу, ён мае намер пракансультавацца зь лiдэрамi Расеi, Кiтаю, Францыi, Канады i шэрагу iншых краiнаў.
XS
SM
MD
LG