Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:25 ]  Сто дзесяць пакістанцаў, арыштаваных у Афганістане, будуць рэпатрыяваныя ў Пакістан


КАБУЛ. Сто дзесяць пакiстанцаў, якiя знаходзяцца ў вязьнiцах у Афганiстане, цягам наступных двух дзён будуць рэпатрыяваныя ў Пакiстан. Сьледзтва ня выявiла сувязяў арыштаваных з тэрарыстычнай арганiзацыяй “Аль-Кайда”. Тысяча чатырыста пакiстанцаў, пакуль не завершыцца iхная праверка, застануцца ў месцах зьняволеньня. Летась студэнты рэлiгiйных навучальных установаў падалiся з Пакiстану ў Афганiстан на дапамогу талiбам, рэжым якiх быў зрынуты апазыцыйнымi сiламi ў саюзе з ЗША.
XS
SM
MD
LG