Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:03 ]  Арыэль Шарон сустрэнецца з адным з кiраўнiкоў Палестынскай аўтаномii


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-мiнiстар Ізраiлю Арыэль Шарон – упершыню за шмат месяцаў – даў згоду сустрэцца з высокапастаўленым кiраўнiком палестынскай дзяржавы. Шарон паведамiў пра гэта сёньня ў iнтэрвiю iзраiльскай прэсе. Зь кiм менавiта сустрэнецца прэм’ер, ён не паведамiў, але паўтарыў, што гаворка нават ня можа весьцiся пра кантакты зь лiдэрам Палестынскай аўтаномii Ясiрам Арафатам. Сёньня ж iзраiльскiя ўлады выслалi з Заходняга берагу Ярдану ў Паласу Газа двох палестынцаў – сваякоў тэрарыста, якi ў лiпенi выбухнуў бомбу ў Тэль-Авiве. Яны абвiнавачаныя ў дапамозе ажыцьцяўленьню тэракту, ахвярамi якога сталi 6 чалавек. Тым часам, у Тэль-Авiве побач з рэзыдэнцыяй былога прэм’ер-мiнiстра Ізраiлю Эгуда Барака была знойдзеная бомба. Сапёры вывезьлi i абяшкодзiлi бомбу. Нi Барака, нi ягонай сям’i ў гэты час у рэзыдэнцыi не было.
XS
SM
MD
LG