Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:45 ]  Сёньня закончыўся Саміт Зямлі


ЁГАНЭСБУРГ. Генэральны сакратар Арганiзацыi Аб’еднаных Нацыяў Кофi Анан, зачыняючы Самiт Зямлi, заявiў, што форум меў посьпех. Перадусiм, паводле Анана, удзельнiкi форуму дамовiлiся ў разуменьнi тых захадаў, якiя трэба зрабiць, каб дасягнуць балянсу памiж разьвiцьцём i навакольным асяродзьдзем. Сёньня, у заключны дзень самiту, актывiсты экалягiчных арганiзацыяў спрабавалi сарваць выступ дзяржсакратара Злучаных Штатаў Колiна Паўэла. Іхную нэгатыўную рэакцыю выклiкала заява Паўэла, што ЗША прыкладаюць значныя намаганьнi дзеля аховы навакольнага асяродзьдзя. Вашынгтон неаднойчы крытыкаваўся за адмову падпiсаць Кiёцкi пратакол, якi абмяжоўвае выкiд у атмасфэру прамысловых газаў.
XS
SM
MD
LG