Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:52 ]  Гішпанскі ўрад хоча поўнай забароны "Батасуны"


МАДРЫД. Гішпанскі урад зьвярнулася ў Вярхоўны Суд краіны з запытам пра забарону баскай партыі “Батасуна”. Урад прадставіў шэраг дакумэнтаў, якія сьведчаць аб сувязях “Батасуны” з групоўкай баскіх незалежнікаў ЭТА. Сябраў ЭТЫ абвінавачваюць у шматлікіх тэрактах. Акрамя гэтага, урад Гішпаніі абвінавачвае “Батасуну” у перасьледзе тых баскіх палітыкаў, якія выступаюць супраць сэпаратызму. Напярэдадні, дзейнасьць “Батасуны” была часова прыпыненая на трохгадовы тэрмін. Цягам трох дзесяцігоддзяў змаганьня узброенай групоўкі ЭТА за ставарэньне незалежнай дзяржавы баскаў, былі забітыя каля 800 чалавек, а больш за 2 тысячы – параненыя.
XS
SM
MD
LG