Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:49 ]  Кучму абвінавачваюць у датычнасьці да нелегальнага гандлю зброяй


КІЕЎ. Рыгор Амэльчанка - Старшыня камісіі ўкраінскага парляманту ў справах дасьледаваньня абвінавачваньняў, якія высунула апазыцыя на адрас прэзідэнта Леаніда Кучмы, заявіў, што мае інфармацыю, паводле якой украінскі прэзідэнт і шэраг іншых выскіх дзяржаўных асобаў маюць дачыненьне да продажу зброі Іраку, што з’яўялецца парушэньнем санкцыяў ААН. Амэльчанка заявіў таксама, што зьвернецца ў пракуратуру з просьбай аб адкрыцьці крымінальнага дасьледавання ў справе датычнасьці прэзідэнта, сьпікера Парляманту ды іншых асобаў да сьмерці журналіста Георгія Гангадзэ. Паводле старшыні камісіі, ёсьць доказы таго, што прэзідэнт Леанід Кучма і сьпікер Уладзімер Лытвын замовілі зьнікненьне Гангадзэ. Леанід Кучма адкідае гэтыя абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG