Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:45 ]  Ізраільскі суд: палестынцаў можна перасяляць у Паласу Газа


ЕРУСАЛІМ. Міністар абароны Ізраілю Бэн’ямін Бэн-Элізэр прызнаў, што забойства ізраільскімі жаўнерамі цягам апошняга тыдня прынамсі 12-ці палестынцаў з’яўляецца непаразуменьнем. Між тым, Вярхоўны суд Ізраілю прыняў рашэньне, паводле якога сваякоў палестынскіх незалежнікаў можна перасяляць з заходняга Берагу Ярдану ў Паласу Газа у выпадку, калі будзе даказана, што яны пагражаюць бясьпецы ў рэгіёне. Праваабарончая арганізацыя Міжнародная амністыя скрытыкавала пастанову ізраільскага суду і назвала яе “грубым парушэньнем аднаго з асноўных прынцыпаў міжнароднага праваабарончага заканадаўства”. Аднак ужо сёньня ізраільскаяе кіраўніцтва мае намер перасяліць у Паласу ГАЗА сястру і брата аднаго з палестынскіх незалежнікаў, які сёлета ў ліпені загінуў у часе самазабойчага замаху.
XS
SM
MD
LG