Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:38 ]  Сэрбская ўрадавая камісыя абвяргае сьведчаньні аб масавай разьне тысячаў мусульманаў у Срэбраніцы


БАНЯ ЛУКА. Урадавая камiсiя басьнiйскiх сэрбаў падрыхтавала дакумэнт, у якiм абвяргаецца, што сэрбы ў 1995 годзе ў Срэбранiцы выразалi тысячы мусульманаў. Гэты дакумэнт будзе перададзены сёньня ўраду басьнiйскiх сэрбаў. Камiсiя цьвердзiць, што каля дзьвюх тысячаў жаўнераў-мусульманаў загiнулi ў змаганьнi з сэрбскiмi войскамi. Прадстаўнiк трыбуналу ААН у ваенных злачынствах Джым Ландэйл заявiў Радыё Свабода, што гэты дакумэнт пярэчыць дазеным ААН i зьяўляецца наскрозь iлжывым. Паводле дасканала сабраных сьведчаньняў вiдавочцаў трагедыi, у Срэбранiцы сэрбы выразалi амаль 8 тысячаў мужчынаў i хлопчыкаў.
XS
SM
MD
LG