Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:30 ]  "Аль-Кайда" пераправіла ў Судан вялікую колькасьць золата


ВАШЫНГТОН. Мiжнародная тэрарыстычная арганiзацыя “Аль-Кайда” i рух “Талiбан” нядаўна пераправiлi з Пакiстану ў Судан вялiкую колькасьць золата. Пра гэта паведамiла сёньня газэта “Вашынгтон Пост”. Са спасылкай на амэрыканскiя i эўрапейскiя спэцслужбы газэта цьвердзiць, што золата ў скрынях спачатку пераправiлi на невялiкiм вадаплаве з Карачы ў Іран цi Дубаi, а затым на самалётах у Судан. На думку спэцслужбаў, “Аль-Кайда” i “Талiбан”, як i раней, маюць значныя фiнансавыя рэсурсы. “Аль-Кайда”, мяркуецца, усталявала цесныя сувязi з бiзнэсовымi коламi ў Судане, дзе некалькi гадоў жыў Усама бiн Лядэн.
XS
SM
MD
LG